Сумеснае рашэньне краінаў ЭЗ апублікаванае на яго афіцыйным сайце.
Эўрапейская Рада — найвышэйшы палітычны орган Эўразьвязу, які складаецца з кіраўнікоў дзяржаваў і ўрадаў краінаў-чальцоў Зьвязу.
У дакумэнце пазначана, што будуць закупленыя снарады стандарту NATO — калібру 155 мілімэтраў — і, пры неабходнасьці, ракеты. Кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства ЭЗ Жузэп Бурэль заявіў, што Эўразьвяз і далей будзе падтрымліваць Украіну ў яе барацьбе супраць расейскай агрэсіі.
Разам з папярэднімі мерамі, агульны аб’ём вайсковай дапамогі Эўразьвязу Ўкраіне зараз складае 5,6 мільярдаў эўра. Акрамя таго, эўрапейскія краіны аказваюць значную гуманітарную дапамогу як цывільнаму насельніцтву ва Ўкраіне, гэтак і ўкраінскім уцекачам у Эўропе.