Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зь Вільні стартаваў маратон салідарнасьці са зьняволенымі беларускімі журналістамі


Каб прыцягнуць увагу да сытуацыі з мэдыя ў Беларусі, беларускія і літоўскія журналісты правялі акцыю салідарнасьці і запусьцілі маратон салідарнасьці, які мае прайсьці ў розных краінах сьвету, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Удзельнікі акцыі ў Вільні трымалі партрэты зьняволеных у Беларусі журналістаў. Год таму ў турмах Беларусі было 24 журналісты. Цяпер у месцах зьняволеньня знаходзяцца 33 прадстаўнікі мэдыя. І гэта з улікам таго, што апошнім часам некаторых журналістаў вызвалілі.

«Ваш слоган, што журналістыка — не злачынства, асабліва актуальны цяпер, — падкрэсьліў кіраўнік Саюзу журналістаў Літвы Дайнюс Радзявічус. — Гэта важнае пасланьне для ўсёй эўрапейскай супольнасьці журналістаў, і я рады, што мы запускаем маратон салідарнасьці менавіта ў Вільні».

У індэксе свабоды прэсы-2023, апублікаваным «Рэпартэрамі бязь межаў» (RSF), Беларусь на 157-м месцы з 180 краін. Для параўнаньня: суседняя Літва ў гэтым рэйтынгу — на 7-м.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG