Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьняволеных лідэраў «Вясны» этапавалі ў тры розныя калёніі

абноўлена

Акцыя ў падтрымку зьняволеных лідэраў «Вясны» ў Вільні. Архіўнае фота
Акцыя ў падтрымку зьняволеных лідэраў «Вясны» ў Вільні. Архіўнае фота

У Беларусі 1497 палітвязьняў, паводле Праваабарончага цэнтру «Вясна». Іншыя праваабарончыя ініцыятывы заяўляюць, што палітычных зьняволеных значна больш.

Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, куды накіравалі іх зьняволеных лідэраў пасьля набыцьця прысудамі сілы:

  • Алеся Бяляцкага этапавалі у папраўчую калёнію № 9 у Горках,
  • Валянціна Стэфановіча — у папраўчую калёнію № 15 у Магілёве,
  • Уладзя Лабковіча — у папраўчую калёнію № 17 у Шклове.

Гэта адбылося пасьля таго, як Менскі гарадзкі суд пакінуў у сіле вырак, вынесены раённым судом. Трэцяга сакавіка ў судзе Ленінскага раёну Менску абвясьцілі прысуд праваабаронцам «Вясны». Судзьдзя Марына Запасьнік прысудзіла:

  • Алесю Бяляцкаму, ляўрэату Нобэлеўскай прэміі міру і заснавальніку арганізацыі, — 10 гадоў калёніі;
  • Валянціну Стэфановічу, намесьніку Бяляцкага і віцэ-прэзыдэнту Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека, — 9 гадоў зьняволеньня;
  • Уладзімеру Лабковічу, каардынатару кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» і юрысту, — 7 гадоў зьняволеньня;
  • Дзьмітрыю Салаўёву, якога судзілі завочна, — 8 гадоў зьняволеньня.

Іх прызналі вінаватымі ў «кантрабандзе грошай арганізаванай групай» у 2016–2021 гадах (ч. 4 арт. 228 КК) і «фінансаваньні пратэстаў» у 2020-м (ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэксу).

Прадстаўнікі дэмакратычных краін і шэрагу міжнародных арганізацый назвалі выракі палітычна матываванымі, асудзілі прысуд праваабаронцам і запатрабавалі іх вызваленьня.

Напісаць ім можна на адрасы:

  • ПК № 9, 213410, Горкі, Дабралюбава, 16, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму,
  • ПК № 15, 213105, Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183, Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу,
  • ПК № 17, 213004, Шклоў, 1-я Заводзкая, 8, Уладзімеру Мікалаевічу Лабковічу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG