Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сына Анатоля Лябедзькі перавялі на «Валадарку». Супраць яго пачалі крымінальную справу

абноўлена

Анатоль і Арцём Лябедзькі, каляж
Анатоль і Арцём Лябедзькі, каляж

Сын вядомага палітыка застаецца за кратамі.

Сутнасьць прэтэнзій і абвінавачаньні супраць Арцёма Лябедзька застаюцца невядомымі. Цяпер яго перавялі з Акрэсьціна ў СІЗА-1 на Валадарскага ў Менску. Пра гэта паведаміў у фэйсбуку Анатоль Лябедзька.

«Патрэбны быў нейкі час, каб выдыхнуць... Арцёма ня выпусьцілі з засьценкаў. Акрэсьціна зьмяняе Валадарка. Хлусьлівыя, ад першай літары да апошняга слова пратаколы адміністрацыйнай справы і 30 содняў зьдзеку і катаваньняў у самай мярзотнай турме Эўропы.

Зараз фабрыкацыя крымінальнай справы. Найвышэйшы пілятаж бясчалавечнасьці і мярзотнасьці. Сьвядома, мэтанакіравана ідуць па жывых людзях, па сям’і, па дзіцяці. Пад падэшвай беззаконьня хлюпаюць сьлёзы, хрусьцяць косьці, крываточыць боль.

За сваё жыцьцё я перажываў самыя розныя эмоцыі і пачуцьці, але нянавісьць толькі зараз. І нічога з гэтым зрабіць не магчыма. Яна зараз мой спадарожнік па жыцьці».

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, Лябедзьку-малодшага вінавацяць у «фінансаваньні экстрэмісцкай дзейнасьці».

Арцёма Лябедзьку затрымалі 28 сакавіка і прысудзілі яму 15 дзён адміністрацыйнага арышту. Паводле абвінавачаньня, Арцём Лябедзька нібыта стаяў каля міліцыянтаў і нецэнзурна лаяўся.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG