Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў 28 красавіка: Стала вядомая дата суду над журналістам Меркісам


Яўген Меркіс, архіўнае фота
Яўген Меркіс, архіўнае фота

У Беларусі 1500 палітвязьняў, паводле Праваабарончага цэнтру «Вясна». Іншыя праваабарончыя ініцыятывы заяўляюць, што палітычных зьняволеных значна больш.

Краязнаўцу і журналіста Яўгена Меркіса пачнуць судзіць 11 траўня ў Гомельскім абласным судзе, паведамляе «Вясна». Справу ў закрытым рэжыме будзе разглядаць Аляксей Хлышчанкоў.

Меркіса затрымалі 13 верасьня. У кватэрах журналіста, ягоных сяброў і пажылога бацькі правялі ператрусы з канфіскацыяй тэхнікі.

Яўгена абвінавачваюць паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК («Садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці»), а таксама ч. 3 арт. 361-1 КК («Удзел у экстрэмісцкім фармаваньні»).

Нядаўна стала вядома, што ён правёў чатыры дні ў карцары СІЗА-3 Гомля. Палітвязьня пакаралі жорсткімі ўмовамі ўтрыманьня за тое, што ён нібыта «не пагаліўся».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG