Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вoeing ліквідуе даччыную кампанію ў Беларусі


Самалёт Boeing 737-800 авіякампанііі «Белавія», ілюстрацыйнае фота
Самалёт Boeing 737-800 авіякампанііі «Белавія», ілюстрацыйнае фота

Рашэньне аб ліквідацыі ТАА «Боінг БЛР» было прынятае 1 сакавіка 2023 году, цяпер юрыдычная асоба знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі. На адпаведны запіс у часопісе «Юстыцыя Беларусі» зьвярнула ўвагу выданьне Office Life.

Прэтэнзіі ў сувязі зь ліквідацыяй кампаніі прымаюцца да сярэдзіны траўня.

Кампанія «Боінг БЛР» была створаная ў кастрычніку 2020 году і адказвала за камунікацыі зь мясцовымі рэгулятарамі і спажыўцамі.

  • Са студзеня 2023 году беларуская «дачка» амэрыканскай карпарацыі знаходзіцца ў сьпісе замежных актываў, якія не падлягаюць адчужэньню бяз згоды беларускіх уладаў.
  • Вoeing Company стала першай сусьветнай авіябудаўнічай карпарацыяй, самалёты якой 20 гадоў таму ўвайшлі ў тады цалкам «савецкі» парк нацыянальнага беларускага авіяперавозчыка «Белавія» — у кастрычніку 2003 году быў уведзены ў эксплюатацыю Boeing 737-500. Цяпер у парку «Белавія» 14 лайнэраў Boeing: дзевяць Boeing 737-800, тры Boeing 737-300 і па адным Boeing 737-500 і Boeing 737-8.
  • Раней плянавалася, што на рэйсах «Белавія» зьявяцца яшчэ пяць Boeing 737-8: у 2018 годзе «Белавія» і лізінгавая кампанія Air Lease Corporation падпісалі адпаведнае пагадненьне аб пастаўцы, але ў выніку ўведзеных Захадам санкцый пасьля прымусовай пасадкі самалёту Ryanair у траўні 2021 году ў Беларусь прыбыў толькі адзін Boeing 737-8 зь пяці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG