Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі пачалася адпраўка прызыўнікоў у войска. Колькі чалавек плянуюць прызваць


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

З 26 красавіка пачынаецца адпраўка грамадзян Беларусі, прызваных на тэрміновую вайсковую службу ў злучэньні і воінскія часткі Ўзброеных сіл, унутраных войскаў МУС, органаў памежнай службы і КДБ, паведамляе Мінабароны.

У першы дзень у войскі накіруюць каля 1 000 прызыўнікоў, якія папоўняць шэрагі сіл спэцыяльных апэрацый, 72-га аб’яднанага Вучэбнага цэнтру падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спэцыялістаў і Менскай ваеннай камэндатуры.

Веснавы прызыў будзе праходзіць з 26 красавіка па 5 траўня. Агулам у у прызыўныя камісіі выклічуць каля 40 тысяч маладых людзей, на тэрміновую вайсковую службу плянуюць накіраваць каля 10 тысяч чалавек.

Студэнтаў 1-га курса ўстановаў вышэйшай адукацыі сельскагаспадарчага профілю, якія маюць права на адтэрміноўку ад прызыву для працягу адукацыі, па іх жаданьні могуць прызваць на службу ў рэзэрве, праходжаньне якой плянуецца ў пэрыяд іх канікулаў.

Цырымонія прыняцьця ваеннай прысягі пройдзе 20 траўня 2023 года. Звальненьне ў запас вайскоўцаў, якія адслужылі ўстаноўленыя тэрміны тэрміновай ваеннай службы, будуць праводзіць у красавіку-траўні 2023 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG