Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уцечкі дакумэнтаў ЗША паказваюць, што інфармацыя пра магчымасьць новага наступу зь Беларусі была дэзынфармацыяй Крамля


Расейскія вайскоўцы на сумесных вучэньнях Узброеных сіл Расеі і Беларусі «Саюзная рашучасьць – 2022»
Расейскія вайскоўцы на сумесных вучэньнях Узброеных сіл Расеі і Беларусі «Саюзная рашучасьць – 2022»

«Пастаўка „Іскандэраў“ і сумесныя вучэньні павінны стварыць ілюзію будучага нападу з Беларусі на Украіну».

Расейская служба Радыё Свабода атрымала адзін са зьлітых дакумэнтаў Мінабароны ЗША, у якіх раскрываюцца падрабязнасьці аб сумесных ваенных манэўрах Беларусі і Расеі на мяжы з Украінай. Амэрыканская выведка лічыць, што падобныя дзеяньні зьяўляюцца наўмыснай дэзынфармацыяй.

У сакрэтных дакумэнтах зьмяшчаецца інфармацыя пра расейскую апэрацыю па «апэратыўнай маскіроўцы», якая была санкцыянаваная Генштабам Расеі і праводзілася з 3 па 10 лютага 2023 года. Апэрацыя складалася з перакідваньня ў Беларусь ракетна-тактычных комплексаў «Іскандэр-М», сумесных лётна-тактычных вучэньняў і больш агрэсіўных ваенных навучальных манэўраў на мяжы з Украінай.

Згодна з дакумэнтам, усе гэтыя дзеяньні ўзгадняліся з Генштабам узброеных сіл Беларусі.

«Кіраўніцтва расійскага Генштаба заявіла, што апэрацыя пасьпяхова пераканала ўкраінскія выведвальныя службы ў магчымасьці сумеснага расійска-беларускага наступленьня з беларускай тэрыторыі», — напісана ў сакрэтным дакумэнта ЗША.

Апэрацыі па дэзынфармацыі ўкраінскага вайсковага камандаваньня працягнуліся і пасьля гэтага. Выведка ЗША падзяліла іх на дзьве фазы: першая фаза павінна была працягвацца да 6 сакавіка, а другая — з 6 па 11 сакавіка.

Пры гэтым у самой Украіне шмат разоў казалі афіцыйна заяўлялі, што лічаць магчымасьць паўторнага нападу з Беларусі малаверагоднай.

З наступу расейскіх войскаў з Беларусі пачалося расейскае поўнамаштабнае ўварваньне ва Ўкраіну ў лютым 2022 года. Пасьля разьлютаваных баёў пад Кіевам і акупацыі населеных пунктаў у Кіеўскай, Чарнігаўскай і Сумскай абласьцях расейская армія была вымушана адступіць з гэтых тэрыторый. Аб поўным вяртаньні Кіеўскай вобласьці пад свой кантроль Украіна заявіла 2 красавіка 2022.

Па абвінавачаньні ва ўцечцы сакрэтнай інфармацыі з Пэнтагона быў арыштаваны амэрыканскі вайсковец Джэк Тэйшэйра. У Міністэрстве абароны ЗША не камэнтуюць зьмест дакумэнтаў, якія трапілі ў сетку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG