Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» мэдаль Аб’яднанага пераходнага кабінэту


Мэдаль «Гонар і годнасць» Аб’яднанага пераходнага кабінэту
Мэдаль «Гонар і годнасць» Аб’яднанага пераходнага кабінэту

Узнагародай зьбіраюцца адзначаць людзей, якія «праявілі выключную адданасьць у служэньні Беларусі».

Як паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы, рашэньнем суду Цэнтральнага раёну Менску сымболіка і атрыбутыка — мэдаль «Гонар і годнасць» з надпісам на авэрсе «Гонар i годнасьць» і з надпісам на рэвэрсе «Беларусь перадусiм!» з калодкай, абцягнутай стужкай блакітнага колеру зь бел-чырвона-белай устаўкай у цэнтры, а таксама яе лічбавыя выявы — прызналі экстрэмісцкімі матэрыяламі. Пра гэта паведамляе «Вясна».

Аднак у Рэспубліканскім сьпісе экстрэмісціх матэрыялаў інфармацыі пра мэдаль пакуль няма.

Мэдаль «Гонар і годнасць» Аб’яднаны пераходны кабінэт прадставіў 11 лютага. Узнагародай будуць адзначаць людзей, якія «праявілі выключную адданасьць у служэньні Беларусі». У інтэрнэце адразу ж пачаліся спрэчкі аб дарэчнасці фразы на абароце — «Беларусь перадусім».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG