Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аргентынскія актывісты правялі акцыю салідарнасьці зь беларуcкімі прафсаюзамі ля амбасады Беларусі


Аргентынскія актывісты правялі акцыю салідарнасьці каля беларускай амбасады
Аргентынскія актывісты правялі акцыю салідарнасьці каля беларускай амбасады

Актывісты запатрабавалі ад уладаў Беларусі вызваліць прафсаюзных лідэраў, асуджаных за выказваньне сваёй грамадзянскай і прафсаюзнай пазыцыі.

Як паведамляе сайт «Салідарнасьць», напярэдадні гадавіны масавых затрыманьняў і арыштаў лідараў незалежных і свабодных прафсаюзаў Беларусі ў Аргентыне прайшла акцыя пратэсту, арганізаваная Сацыялістычным рухам працоўных (MST), Рабочым левым фронтам — Адзінства і Міжнароднай сацыялістычнай Лігай (LIS).

Дзясяткі ўдзельнікаў трымалі ў руках фатаздымкі, на якіх беларускія сілавікі б'юць мірных дэманстрантаў у жніўні 2020 год. Аргентынскія актывісты запатрабавалі ад уладаў Беларусі вызваліць прафсаюзных лідэраў, асуджаных за выказваньне сваёй грамадзянскай і прафсаюзнай пазыцыі.

Выступоўцы запэўнілі супрацоўнікаў амбасады, што злачынныя дзеяньні беларускага рэжыму не застануцца незаўважанымі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG