Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ўпершыню ўвялі санкцыі супраць атамнай галіны Расеі


Лягатып «Росатома» на выставе ў Парыжы ў 2016 годзе
Лягатып «Росатома» на выставе ў Парыжы ў 2016 годзе

Новы пакет санкцый ЗША накіраваны, у тым ліку, супраць прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у расейскую дзяржаўную карпарацыю «Росатом». У прыватнасьці, гэта кампанія «Русатом Оверсиз», якая адказвае за прасоўваньне праектаў за мяжой.

ЗША ўвялі санкцыі супраць 34 фізычных і больш як 120 юрыдычных асоб з Расеі і іншых дзяржаў. Адпаведны сьпіс апублікавала ў сераду, 12 красавіка, Міністэрства фінансаў ЗША. У ім ёсьць у тым ліку прадпрыемствы, якія ўваходзяць у структуру расейскай дзяржаўнай карпарацыі «Росатом».

Адно зь іх, АТ «Русатом Оверсиз», адказвае за «прасоўваньне на міжнародны рынак лінейкі неэнэргетычных рашэньняў „Росатома“ ў галіне ядзерных тэхналёгій», у тым ліку ў сфэры вадароднай энэргетыкі. Пад новыя санкцыі ЗША трапіў таксама і прэзыдэнт «Русатам Оверсиз» Яўгеній Пакерманаў.

У сьпісе Мінфіну ЗША таксама значацца АТ «Навукова-дасьледчы і канструктарскі інстытут мантажнай тэхналёгіі „Атомстрой“», які распрацоўвае тэхналёгіі мантажу, рамонту і дэмантажу рэактарнага абсталяваньня атамных установак, а таксама Каўроўскі мэханічны завод і ВПА «Точмаш» — яны займаюцца вытворчасьцю цэнтрыфуг для ўзбагачэньня ўрану.

Санкцыі супраць расейскай атамнай галіны маглі ўвайсьці ў дзясяты пакет санкцыяў Эўразьвязу, прыняты ў канцы лютага, але ў выніку гэтага ня здарылася. Амэрыканскае выданьне Politico паведамляла са спасылкай на свае крыніцы, што ЭЗ, каб абысьці патэнцыйнае вэта Вугоршчыны, разглядаў магчымасьць увесьці санкцыі супраць асобных супрацоўнікаў «Росатома», а ня ўсёй дзяржаўнай карпарацыі, аднак адмовіўся ад гэтай ідэі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG