Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На археалягічныя раскопкі на рацэ Менцы выдзелілі грошы зь дзяржаўнага бюджэту. Работы праводзяць трэці год


У Гарадзішчы
У Гарадзішчы

На раскопкі выдзеляць 507 720 рублёў.

Дзяржава выдзеліць паўмільёна рублёў на археалягічныя раскопкі на рацэ Менцы ў вёсцы Гарадзішча пад Менскам. Грошы возьмуць зь бюджэту, раней іх плянавалі выдаткаваць на «стварэньне Беларускай касьмічнай сыстэмы дыстанцыйнага зандаваньня Зямлі».

Раскопкі ў Гарадзішчы, на месцы якога ўзьнік Менск, праводзяць супрацоўнікі Інстытуту гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук. Работы працягваюцца трэці год.

Гісторыкі адзначалі, што Менск ужо існаваў у Х стагодзьдзі, падчас раскопак на гарадзішчы на рацэ Менцы, а таксама вакол яго знайшлі матэрыялы, якія датуюцца тым стагодзьдзем.

У Гарадзішчы працуе музэй «Стары Менск», дзе ёсьць экспанаты, зьвязаныя зь гісторыяй гораду. На раскопках у жніўні 2022, напрыклад, знайшлі донца гаршчка з асабістым гербам князя Ізяслава — гэта канец Х — пачатак ХІ стст.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG