Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Два беларускія тэатры атрымаюць фінансавую дапамогу Расеі, тэатар у Грузіі ад дапамогі адмовіўся


Тэатар Горкага ў Менску
Тэатар Горкага ў Менску

Пра дапамогу заявіла намесьніца міністра культуры Расеі Ала Манілава на IV міжнароднай канфэрэнцыі «Расейскі тэатар за мяжой як інстытут расейскай культуры».

Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатар імя Горкага і Горадзенскі абласны тэатар лялек увайшлі ў сьпіс «расейскіх тэатраў», якія ў 2023 годзе атрымаюць фінансавую падтрымку Расеі, паведамляе ТАСС.

Паводле Алы Манілавай, падтрымка замежных тэатраў ажыцьцяўляецца па двух кірунках — «закупка самага сучаснага тэатральнага сцэнічнага абсталяваньня» і «фінансаваньне прэм’ерных пастановак».

Расейская чыноўніца ўдакладніла, што абодва кірункі прафінансуюць у роўных долях: «5 млн [расейскіх] рублёў (больш за 120 тысяч даляраў ЗША) — на абсталяваньне, 5 млн — на пастаноўкі». Сродкі будуць выдзеленыя аўтаномнай некамэрцыйнай арганізацыяй «Русские сезоны».

Адзначаецца, што расейская фінансавая падтрымка сёлета будзе выдзеленая тэатрам 10 краін. Акрамя двух беларускіх, у пералік увайшлі ўстановы Армэніі, Казахстану, Грузіі, Кіргізстану, Таджыкістану, Туркмэністану, Узбэкістану, а таксама непрызнаных Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі.

Тбіліскі Дзяржаўны акадэмічны расейскі драматычны тэатар імя Грыбаедава заявіў, што адмаўляецца ад расейскай субсыдыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG