Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мігранцкі крызіс: за дзень 102 чалавекі спрабавалі трапіць у ЭЗ з тэрыторыі Беларусі, з пачатку году — больш за 8 тысяч


Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Мігранты на беларускім баку мяжы з Польшчай, каля Кузьніцы, лістапад 2021 году
Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Мігранты на беларускім баку мяжы з Польшчай, каля Кузьніцы, лістапад 2021 году

За мінулы дзень, 7 красавіка, 102 мігранты спрабавалі нелегальна трапіць у краіны Эўразьвязу з тэрыторыі Беларусі.

У Польшчу за 7 красавіка спрабавалі незаконна трапіць 59 замежнікаў, у тым ліку з Камэрунe і Судану, паведамляе Памежная служба Польшчы.

На латвійска-беларускай мяжы 7 красавіка затрымалі 26 чалавек, на літоўска-беларускай — 17, паведамляе Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.

З пачатку 2023 году зафіксаваная агулам 8151 спроба незаконнага пранікненьня ў Эўразьвяз зь беларускай тэрыторыі (у Польшчу — 6010, Латвію — 1420, Літву — 721).

Памесячная статыстыка, якую вывеў BPN на падставе штодзённых зьвестак, сьведчыць пра рост напружанасьці на мяжы Беларусі і Эўразьвязу: у студзені было 1 989 спробаў нелегальнага пераходу мяжы, у лютым — 2 034, у сакавіку — 3 401. З пачатку 2023 году нелегальна спрабавалі трапіць:

  • у Польшчу: у студзені — 1 398 мігрантаў, у лютым — 1519, у сакавіку — 2 583;
  • у Латвію: у студзені — 372 мігранты, у лютым — 377, у сакавіку — 559;
  • у Літву: у студзені — 219 мігрантаў, у лютым — 138, у сакавіку — 259.
  • Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЭЗ пачаўся вясной 2021 году. Спачатку шматразовае павелічэньне колькасьці нерэгулярных мігрантаў адчула Літва. Пасьля таго як Вільня прыняла рашэньне не затрымліваць замежнікаў, а вяртаць у Беларусь, плыні мігрантаў пераарыентаваліся на Польшчу, а затым на Латвію.
  • Да пачатку вайны ва Ўкраіне ў лютым 2022 году міграцыйныя патокі істотна скараціліся, але пасьля зноў вырасьлі.
  • Кіраўніцтва дзяржаў Балтыі і Польшчы ўсклала адказнасьць за міграцыйны крызіс на мяжы на беларускія ўлады, тыя ў адказ назвалі прычынай крызісу дзеяньні Захаду ў краінах, адкуль прыбываюць мігранты.
  • Днямі Літва вырашыла падаць пазоў супраць Беларусі за правакаваньне мігранцкага крызісу ў міжнародны суд. Мэта пазову — кампэнсацыя шкоды літоўскаму боку, якую краіна зазнала ад міграцыйнага крызісу, справакаванага менскім рэжымам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG