Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Дзень нараджэньня Льва Сапегі, гадавіна стварэньня NATO


Леў Сапега
Леў Сапега

Падзеі 4 красавіка ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Дата дня

1557 Леў Сапега, палітычны, грамадзкі і вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Помнік Льву Сапегу ў Слоніме
Помнік Льву Сапегу ў Слоніме

Таксама ў гэты дзень

1500 — на шляху да Індыі партугалец Пэдру Кабрал адкрыў Бразылію, прыняўшы яе за востраў.

1794 — Паўстаньне Тадэвуша Касьцюшкі: у бітве пад Рацлавіцамі паўстанцы здабылі перамогу над расейскімі войскамі.

Тадэвуш Касьцюшка, 1850
Тадэвуш Касьцюшка, 1850

1949 — Бэльгія, Вялікая Брытанія, Нідэрлянды, Данія, ЗША, Ісьляндыя, Італія, Канада, Люксэмбург, Нарвэгія, Партугалія і Францыя ў Вашынгтоне падпісалі Паўночнаатлянтычную дамову, якая паклала пачатак NATO.

Дзяржсакратар ЗША Дын Ачэсан падпісвае дамову аб утварэньні Паўночнаатлянтычнага альянсу, Вашынгтон, 4 красавіка 1949
Дзяржсакратар ЗША Дын Ачэсан падпісвае дамову аб утварэньні Паўночнаатлянтычнага альянсу, Вашынгтон, 4 красавіка 1949

1949 — Савет міністраў СССР выдаў пастанову аб глушэньні «антысавецкіх» радыёстанцый.

У гэты дзень нарадзіліся

1538 Алена Глінская, ураджэнка Вялікага Княства Літоўскага, рэгентка Маскоўскага княства, жонка цара Васіля III і маці цара Івана IV (Жахлівага).

1891Язэп Варонка, беларускі палітычны дзеяч, старшыня ўраду й міністар унутраных і замежных справаў БНР.

Язэп Варонка
Язэп Варонка

1896 Мікола Шчаглоў-Куліковіч, беларускі кампазытар.

1896 Васіль Русак, палітык, прадпрымальнік, выдавец, адзін з кіраўнікоў Слуцкага паўстаньня 1920 г., дзеяч даваеннай эміграцыі ў Літве і Чэхаславаччыне, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў.

Васіль Русак, фота з архіву Сяргея Кнырэвіча.
Васіль Русак, фота з архіву Сяргея Кнырэвіча.

1904Юры Кашыра, рымска-каталіцкі дзеяч, ксёндз-марыянін, мучанік, блаславёны рымска-каталіцкага касьцёла.

1914 Алена Мазанік, савецкая разьведчыца, непасрэдная выканаўца забойства кіраўніка нацысцкай адміністрацыі Беларусі Вільгельма Кубэ.

1967Алег Хаменка, беларускі музыка, лідэр гурту «Палац».

Алег Хаменка
Алег Хаменка

У памяці

1968 Марцін Лютэр Кінг, амэрыканскі грамадзкі дзеяч, змагар за правы чарнаскурых (забіты).

Марцін Лютер Кінг дае інтэрвію Радыё Свабода, 1966
Марцін Лютер Кінг дае інтэрвію Радыё Свабода, 1966

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG