Дата дня
23 сакавіка 1942 году памёр Антон Луцкевіч, беларускі палітычны дзеяч, публіцыст і навуковец. Антон Луцкевіч быў ініцыятарам абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, аўтарам Трэцяй устаўной граматы і прэмʼер-міністрам БНР.
Таксама ў гэты дзень
1933 — Адольф Гітлер атрымаў дыктатарскія паўнамоцтвы ад Райхстагу Нямеччыны.
1991 — у Менску пачаўся II зьезд Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне».
2006 — удзельнікі намётавага лягера на Кастрычніцкай плошчы ў Менску пачалі зьбіраць подпісы за перавыбары. Лягер узьнік пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 19 сакавіка 2006 году.
2007 — у Самалі быў зьбіты самалёт «Іл-76» беларускай авіякампаніі «Трансавіяэкспарт». На борце самалёта было 11 грамадзян Беларусі, усе яны загінулі.
У гэты дзень нарадзіліся
1865 — Уладзіслаў Сівы-Сівіцкі (Стары Ўлас), паэт, пісьменьнік, зьбіральнік беларускага фальклёру.
1906 — Ісак Любан, беларускі кампазытар, аўтар музыкі да песьні «Бывайце здаровы».
1910 — Акіра Курасава, японскі кінарэжысэр, прадусар і сцэнарыст.
1948 — Генадзь Пашкоў, беларускі літаратар і перакладчык.
У памяці
1978 — Рыгор Шырма, беларускі харавы дырыжор. У 1927–1936 гадах быў сакратаром Таварыства беларускай школы.
2016 — ад анкалягічнай хваробы памерла Ганна Вольская, прадусарка гурту «Крамбамбуля» і жонка Лявона Вольскага.