Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У лесе ў Аўстрыі знайшлі парэшткі беларуса, якога шукалі з кастрычніка 2020 году


Сьцяг Аўстрыі. Ілюстрацыйнае фота
Сьцяг Аўстрыі. Ілюстрацыйнае фота

Прыкмет гвалтоўнай сьмерці няма.

Паліцыя аўстрыйскай зямлі Ціроль устанавіла асобу загінулага, чыё шкілетаванае цела знайшлі месяц таму ў лясным масіве каля замка-музэя Амбрас у горадзе Інсбрук.

Шкілет невядомага мужчыны знайшлі 24 лютага 2023 году на ўсход ад замка, на крутым лясным схіле да ручая. Прыкмет гвалтоўнай сьмерці не відаць.

Пасьля параўнаньня ДНК удалося выявіць, што загінуўшым зьяўляецца 39-гадовы грамадзянін Беларусі, які на момант сьмерці пражываў у Аўстрыі і з 13 кастрычніка 2020 году лічыўся зьніклым бяз вестак. Заяву аб зьнікненьні падаў тады гаспадар жыльля беларуса.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG