Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За першы месяц году працоўных у Беларусі паменела на 17 тысяч


Белстат паведамляе, што ў студзені адток кадраў у беларускай эканоміцы склаў 16,7 тыс. чалавек.

Як адзначае Тэлеграм-канал «Нашы грошы», гэта самы вялікі паказьнік за папярэднія сем месяцаў — у траўні 2022 году адток склаў 19,2 тыс і далей быў значна ніжэйшы.

На працягу ўсяго 2022 году году толькі тройчы фіксавалася перавышэньне прыёму на працу над звальненьнямі — у лютым (1,7 тыс.), жніўні (4,4 тыс) і кастрычніку (1,2 тыс).

Паводле «Нашых грошай», зьніжэньне занятасьці — вынік адразу некалькіх неспрыяльных для Беларусі тэндэнцый.

  • Па-першае, гэта дэмаграфічныя праблемы. Насельніцтва старэе, а на зьмену больш шматлікім пакаленьням, якія выходзяць на пэнсію, на рынак працы прыходзіць менш шматлікае маладое.
  • Па-другое, эканоміка знаходзіцца пад санкцыйным ціскам, страчвае традыцыйныя рынкі збыту. Як наступства, падае аб’ём вытворчасьці і попыт на рынку працы слабее.
  • Па-трэцяе, рост міграцыі. Асобныя спэцыялісты і цэлыя бізнэсы працягваюць пакідаць Беларусь і асядаць у іншых краінах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG