Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сафійскім саборы ў Полацку правялі цырымонію прыёму ў БРСМ


Сафійскі сабор у Полацку
Сафійскі сабор у Полацку

Цырымонія адбылася на дзяржаўнае сьвята Дзень Канстытуцыі 15 сакавіка.

У Сафійскім саборы ў Полацку правялі цырымонію прыёму ў БРСМ. Фота з цырымоніі апублікавала дзяржаўна газэта «Витебские вести» ад 17 сакавіка.

У падзеі ўзялі ўдзел старшыня Полацкага райвыканкаму Ігар Марковіч, начальнік упраўленьня адукацыі Полацкага райвыканкаму Ірына Драздова, намесьнік начальніка Полацкага РАУС па ідэалягічнай працы і кадрах Аляксандар Гарноўскі, старшыня Полацкай раённай арганізацыі «Белай Русі» Ірына Дзямінава.

Паведамляецца, што школьнікі падчас цырымоніі разьвіталіся зь піянэрскімі гальштукамі і ўрачыста ўступілі ў шэрагі БРСМ.

Газэта «Витебские вести» з навіной пра тое, што ў Сафійскім саборы ў Полацку правялі цырымонію прыёму ў БРСМ
Газэта «Витебские вести» з навіной пра тое, што ў Сафійскім саборы ў Полацку правялі цырымонію прыёму ў БРСМ

Сафійскі сабор — гэта найстарэшы хрысьціянскі храм у Беларусі, нацыянальная і рэлігійная сьвятыня беларусаў. Паходзіць зь сярэдзіны ХІ стагодзьдзя. У 1920-я яго закрылі камуністычныя ўлады, перарабілі спачатку на склад, пасьля на архіў, потым на канцэртную залю. Сабор належыць дзяржаве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG