Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прарасейскай актывістцы Бондаравай адмовілі ў завядзеньні справы за яе абразу


Вольга Бондарава
Вольга Бондарава

Прапагандыстку Бондараву абразілі ў праўладным чаце. Яна запатрабавала распачаць крымінальную справу на крыўдзіцеля, але ёй адмовілі, піша zerkako. io

Праўладнай актывістцы Вользе Бондаравай адмовілі ў завядзеньні крымінальнай справы за яе абразу. Яна патрабавала пакараць крыўдзіцеля паводле артыкулу «Зьнявага прадстаўніка ўлады». У міліцыі ёй заявілі, што яна прадстаўніком улады не зьяўляецца.

Вольгу Бондарову назвалі «долбонутой» і «долб... м» у «Чаце Придыбайло» — журналіста RT, які актыўна падтрымлівае ўлады Беларусі і Аляксандра Лукашэнку.

Бондарава хацела, каб яе крыўдзіцеля пакаралі паводле артыкулу 369 (абраза прадстаўніка ўлады) КК Беларусі.

«Падчас правядзення праверкі апытаная Бондарава ўказала, што ў цяперашні момант яна займаецца прадзяржаўнай дзейнасьцю, накіраванай на ўсталяваньне фактаў парушэньня заканадаўства ў сетцы інтэрнэт, пасля чаго адпаведную інфармацыю яна перадае ў кампетэнтныя органы. Таксама апошняя з гэтай мэтай адмініструе тэлеграм-каналы. Так, праглядаючы публікацыі ў тэлграм-канале „Чат Придыбайло“, яна ўбачыла, што невядомы карыстальнік, акаунт якога ў цяперашні час выдалены, разьмясьціў пост, у якім маюцца абразьлівыя выказваньні, у тым ліку ў дачыненні да яе. Пасьля гэтага яна вырашыла зьвярнуцца ў міліцыю з заявай. Таксама падчас праверкі было ўстаноўлена, што Бондарава прадстаўніком улады не зьяўляецца», — гаворыцца ў пастанове аб адмове ў завядзеньні крымінальнай справы.

Бондаравай патлумачылі, што паколькі яна прадстаўніком улады не зьяўляецца, падставаў для завядзеньня крымінальнай справы па арт. 369 няма. Карыстальніка маглі пакараць па арт. 189 (абраза) КК Беларусі. Але гэты артыкул выключылі з кодэксу.

Сама прапагандыстка палічыла такое рашэньне «адкрытай скрыняй Пандоры». На яе думку, міліцыя тым самым дала «карт-блянш на бескантрольныя абразы ў нецэнзурнай форме ўсіх і ўся, акрамя прадстаўнікоў улады».

  • Прарасейская актывістка з Горадні Вольга Бондарава апошнім часам дамагаецца зносу помніка беларускай паэтцы і вязьню ГУЛАГу Ларысе Геніюш, які ўсталяваны на тэрыторыі царквы Сьвятой Жываначальнай Тройцы ў Зэльве ў 2003 годзе.
  • Летась у лістападзе Бондарава паведаміла, што дзякуючы супрацоўніцтву з уладамі з мэмарыяльнай зоны перад будынкам прыватнага музэю Анатоля Белага ў Старых Дарогах былі выдаленыя партрэты паэткі Натальлі Арсеньневай, Ларысы Геніюш, братоў Луцкевічаў, Кастуся Каліноўскага, дзеячоў БНР і БЦР.
  • Летам 2022 году дамаглася яна і таго, што Гродзенскі аблвыканкам адмяніў рашэньне аб наданьні астравецкай бібліятэцы імя беларускага навукоўца Адама Мальдзіса.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG