Дата дня
14 сакавіка 1943 году памёр Васіль Захарка, вайсковец, палітычны дзеяч і публіцыст, прэзыдэнт Рады БНР у 1928–1943 гадах.
Таксама ў гэты дзень
1499 — кароль і вялікі князь Аляксандар надаў Менску магдэбурскае права.
1633 — кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза афіцыйна прызнаў праваслаўную царкву на тэрыторыі Рэчы Паспалітае.
1863 — у Горадні на чыгуначным вакзале адбыўся бой паўстанцаў з расейскімі войскамі.
1919 — у Нясьвіжы распачалося антыбальшавіцкае паўстаньне.
1990 — з Канстытуцыі СССР быў выключаны шосты артыкул — пра кіраўнічую ролю камуністычнай партыі.
1992 — пачатак баявых дзеяньняў урадавых войскаў Малдовы супраць сэпаратыстаў у Прыднястроўі.
2006 — Афіцыйнае адкрыцьцё Палескага драматычнага тэатру.
У гэты дзень нарадзіліся
1879 — Альбэрт Айнштайн, нямецкі фізык-тэарэтык, стваральнік тэорыі адноснасьці.
1902 — Павал Малчанаў, беларускі актор.
1931 — Павал Дубашынскі, беларускі актор.
1931 — Павал Місько, беларускі пісьменьнік.
У памяці
1644 — Мікалай Сапега, ваявода менскі, ваявода берасьцейскі, кашталян віленскі.
1883 — Карл Маркс, нямецкі філёзаф і эканаміст.
1979 — Міхась Сяўрук, беларускі мастак і графік.