Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: 20-гадовая Віталія Бандарэнка выйшла замуж у калёніі


Віталія Бандарэнка
Віталія Бандарэнка

У Беларусі 1450 палітвязьняў, паводле Праваабарончага цэнтру «Вясна». Іншыя праваабарончыя ініцыятывы заяўляюць, што палітзьняволеных нашмат больш.

Віталія Бандарэнка выйшла замуж у калёніі. Па інфармацыі «Вясны Брэст», гэта здарылася яшчэ ў жніўні.

20-гадовая Віталія Бандарэнка ў лютым 2021 года вярнулася ў Беларусь з-за мяжы, каб пабачыць каханага хлопца. Але яе затрымалі.

21 траўня палітзьняволенай прысудзілі 4 гады калёніі агульнага рэжыму за нібыта ўдзел у масавых беспарадках у Берасьці.

Віталія — адзіная дзяўчына, асуджаная за ўдзел у берасьцейскіх пратэстах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG