Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СБУ назвала імя расстралянага ўкраінца – Аляксандар Маціеўскі. Яму прысвоілі званьне Героя Ўкраіны пасьмяротна


Фота расстралянага ўкраінскага салдата
Фота расстралянага ўкраінскага салдата

«Аляксандар Маціеўскі быў прызваны на ваенную службу ў сакавіку 2022 году. З канца сьнежня ён лічыўся зьніклым бязь вестак паблізу населенага пункта Чырвоная Гара ў Данецкай вобласьці. Як удалося ўстанавіць СБУ, Аляксандар Маціеўскі быў расстраляны 30 сьнежня 2022 году. Яго цела вярнулі дадому ў лютым 2023», – прыводзіць дадатковыя дадзеныя спэцслужба.

9 сакавіка кіраўнік Офіса прэзыдэнта Ўкраіны Андрэй Ярмак паведаміў, што імя мужчыны на відэа да гэтага часу дакладна невядома. Аб завяршэньні ідэнтыфікацыі павінны былі паведаміць СБУ ці Генпракуратура.

Першым імя Маціеўскага назваў журналіст Юры Бутусаў, пазьней – паўночнае ўпраўленьне Тэрытарыяльнай абароны. 30 брыгада ВСУ імя Астроскага першай паведаміла імя мужчыны, але яно аказалася няслушным.

Маціеўскі служыў салдатам роты агнявой падтрымкі 163-га батальёна Тэрытарыяльнай абароны горада Нежына 119-й брыгады сіл ТРО.

Відэа забойства бяззбройнага ўкраінскага вайскоўца бяз знакаў адрозьненьня было апублікаванае 6 сакавіка. Там зьняты расстрэл з аўтаматаў ва ўпор. Гэта адбываецца пасьля таго, як мужчына прамаўляе фразу «Слава Ўкраіне!».

Уладзімір Зяленскі пасьмяротна прысвоіў Аляксандру Маціеўскаму званьне героя Ўкраіны. «Салдату. Чалавеку, якога будуць ведаць усе ўкраінцы. Чалавеку, якога будуць памятаць вечна. За ягоную адвагу, за ягоную ўпэўненасьць – ва Ўкраіне – і за ягонае «Слава Ўкраіне!» – заявіў Зяленскі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG