Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка падпісаў закон, які зацьвярджае сьмяротную кару за «здраду дзяржаве»


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Аляксандар Лукашэнка падпісаў закон «Аб зьмяненьні кодэксаў у пытаньнях крымінальнай адказнасьці». Паводле новага закону сьмяротная кара можа быць прымененая да службовых асоб і вайскоўцаў, якія «здрадзілі дзяржаве».

Сьмяротная кара можа быць прыменена да «службовых асоб, якія займаюць дзяржаўную пасаду, і асоб, на якіх распаўсюджваецца статус вайскоўца, якія зьдзейсьнілі злачынства, прадугледжанае артыкулам 356 КК «Здрада дзяржаве».

  • Таксама, у адпаведнасьці з законам, ад крымінальнай адказнасьці змогуць вызваляць асоб, якія ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы да злачынстваў, прадугледжаных артыкуламі 125 і 360 КК («Напад на ўстановы, якія карыстаюцца міжнароднай абаронай» і «Дывэрсія»), калі яны своечасовым папярэджаньнем дзяржаўных органаў або іншым чынам аказалі садзейнічаньне ў перадухіленьні гэтых злачынстваў.
  • У КК зьявяцца артыкул 289-1 «Прапаганда тэрарызму», артыкул 375-2 «Парушэньне патрабаваньняў у абароне дзяржаўных сакрэтаў», які прадугледжвае крымінальную адказнасьць за наўмыснае незаконнае перамяшчэньне носьбіта дзяржаўных сакрэтаў за межы Беларусі.
  • Тэрмін затрыманьня па падазрэньні ва ўчыненьні злачынстваў паводле артыкулаў «Здрада дзяржаве», «Змова або іншыя дзеяньні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады», «Шпіянаж», «Агентурная дзейнасьць», «Акт тэрарызму ў дачыненьні да дзяржаўнага або грамадзкага дзеяча», «Дывэрсія» (артыкулы КК з 356 па 360) павялічваецца да 10 дзён.
  • Таксама да 20 дзён павялічаны тэрмін выстаўленьня абвінавачаньня падазраваным паводле гэтых артыкулаў. Артыкул 369-1 КК «Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь» дапаўняецца кваліфікацыйнай прыкметай, якая прадугледжвае вызначэньне адказнасьці за распаўсюджваньне заведама лжывых зьвестак, якія дыскрэдытуюць Узброеныя сілы, іншыя войскі і вайсковыя фармаваньні, ваенізаваныя арганізацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG