Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За апошнія 5 месяцаў палова загінулых ва Ўкраіне расейцаў — мабілізаваныя, вязьні і добраахвотнікі, — расьсьледаваньне 


Ілюстрацыйнае фота. Магілы расейскіх вайскоўцаў у Севастопалі
Ілюстрацыйнае фота. Магілы расейскіх вайскоўцаў у Севастопалі

За мінулыя з пачатку «частковай» мабілізацыі ў Расеі 5 месяцаў на вайне ва Ўкраіне загінулі 1366 мабілізаваных грамадзян Расеі, 1619 зьняволеных і 1760 добраахвотнікаў, гаворыцца ў сумесным расьсьледаваньні Рускай службы BBC і «Медиазоны».

За апошнія 5 месяцаў амаль палова ўсіх загінулых — добраахвотнікі, мабілізаваныя і зьняволеныя.

Агулам з пачатку вайны на падставе дадзеных з адкрытых крыніц журналістам удалося пацьвердзіць гібель 16 071 расейскага вайскоўца.

З кастрычніка па пачатак сакавіка, як сьцьвярджаюць журналісты, на вайне ва Ўкраіне загінулі 1314 мабілізаваных, а яшчэ 52 мабілізаваных памерлі на тэрыторыі Расеі, знаходзячыся ў пунктах збору ці ў вайсковых частках. Пры гэтым рэальныя страты сярод мабілізаваных, на думку журналістаў, могуць быць значна вышэйшымі, бо ў многіх паведамленьнях пра вайскоўцаў, якія загінулі ва Ўкраіне пачынаючы з кастрычніка, ня ўказваецца іх статус.

Паводле колькасьці стратаў сярод рэгіёнаў Расеі, лідзіруюць Краснадарскі край, Сьвярдлоўская і Чалябінская вобласьці, падлічылі журналісты, прычым большасьць загінулых са Сьвярдлоўскай і Чалябінскай абласьцей — мабілізаваныя.

У цэлым большая частка стратаў прыпадае на жыхароў эканамічна непасьпяховых рэгіёнаў. Так, вядома пра 489 загінулых з Бураціі, 491— Башкартастана і 449— з Дагестану. У той жа час, вядома толькі пра 107 загінулых з Масквы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG