Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі дэпутата, які слухаў пасланьне Пуціна з локшынай на вушах, выключылі з партыі і прапанавалі адправіць у войска


Міхаіл Абдалкін слухае выступ Пуціна
Міхаіл Абдалкін слухае выступ Пуціна

1 сакавіка у Самары прагаласавалі за выключэньне з Камуністычнай партыі Расеі дэпутата Міхаіла Абдалкіна, які выклаў у сеціва відэа, на якім ён глядзіць пасланьне Ўладзіміра Пуціна Фэдэральнаму Сходу з локшынай на вушах.

З такой прапановай раней выступіў Камітэт па рэглямэнце Самарскай абласной думы, публічна асудзіўшы паводзіны дэпутата. Кіраўнік фракцыі ЛДПР у абласным парлямэнце Аляксандар Сьцяпанаў прапанаваў адправіць Абдалкіна на вайсковую службу.

Сам Міхаіл Абдалкін паведаміў, што 1 сакавіка яго выклікалі ў паліцыю.

Абдалкін апублікаваў ролік на асабістых старонках у сацсетках, адзначыўшы, што глядзеў пасланьне па просьбе кіраўніцтва фракцыі КПРФ у абласной думе.

«Цалкам падтрымліваю, цалкам згодны, выдатны выступ. Нічога падобнага я за апошнія 23 гады ня чуў. Прыемна зьдзіўлены», — пракамэнтаваў відэа Абдалкін.

21 лютага прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін выступіў з пасланьнем да Фэдэральнага Сходу, у якім зноў абвінаваціў краіны Захаду і Ўкраіну ў «падмане», «каляніялізьме» і «нэалібэральных таталітарных каштоўнасьцях» і заявіў, што расейскае ўварваньне ва Ўкраіну было вымушанае.

У канцы пасланьня Пуцін заявіў, што Расея прыпыняе свой удзел у Дамове аб стратэгічных наступальных узбраеньнях.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG