Дзень у гісторыі
1932 — у Менску пачала выдавацца газэта «Літаратура і мастацтва», якая ў 80-я гады ХХ стагодзьдзя адыграла важную ролю ў нацынальным адраджэньні.
1956 — у Беластоку заснавалі Беларускае грамадзка-культурнае таварыства ў Польшчы.
1990 — з тэрыторыі Чэхаславаччыны пачаўся вывад савецкіх войскаў.
У гэты дзень нарадзіліся
1949 — Уладзімер Пузыня, музыка, майстар-рэстаўратар, пэдагог, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980 — пачатку ХХI стагодзьдзя.
1802 — Віктор Гюго, францускі пісьменьнік.
1918 — Пётра Машэраў, першы сакратар ЦК Камуністычнай партыі Беларусі, ацэнка дзейнасьці якога і абставіны трагічнай сьмерці ў аўтакатастрофе 4 кастрычніка 1980 году дагэтуль выклікаюць спрэчкі.
1929 — Георгі Колас, беларускі літаратар.
1930 — Клёд Пірон, швайцарскі лінгвіст, псыхоляг, прапагандыст мовы эспэранта.
1934 — Аляксей Логвін, удзельнік паваеннага антысавецкага супраціву 1940-х гадоў, вязень ГУЛАГу.
У памяці
1943 — памёр Канстанцін Алексютовіч, беларускі балетмайстар.
1971 — памёр Фэрнандэль, францускі актор.