Дата дня
25 лютага 1947 году нарадзіўся беларускі мастак і грамадзкі дзеяч Яўген Шатохін. Ён быў сябрам праўленьня Беларускага саюзу мастакоў і ўваходзіў у мастацкую суполку «Пагоня».
Таксама ў гэты дзень
1918 — створанае Менскае беларускае прадстаўніцтва — палітычнае аб’яднаньне беларускіх партыяў і групаў лібэральнай і правацэнтрысцкай арыентацыі ў 1918 — пачатку 1919 году.
1921 — савецкія войскі занялі Тбілісі. У Грузіі гэты дзень лічаць Днём савецкай акупацыі.
1956 — на закрытым пасяджэньні XX зьезду КПСС Мікіта Хрушчоў выступіў з дакладам пра культ асобы Ёсіфа Сталіна. Гэты даклад паклаў пачатак працэсу дэсталінізацыі ў СССР.
У гэты дзень нарадзіліся
1778 — Хасэ дэ Сан Марцін, кіраўнік вайны за незалежнасьць гішпанскіх калёній у Паўднёвай Амэрыцы.
1871 — Леся Ўкраінка, украінская паэтка і пісьменьніца.
1879 — Гасан Канапацкі, беларускі вайсковец, дзеяч нацыянальна-вызвольнага руху.
1906 — Павал Каруза, беларускі фальклярыст, кампазытар, грамадзка-палітычны дзеяч.
1909 — Сяргей Дарожны, беларускі паэт, грамадзкі і культурны дзеяч.
1943 — Джордж Гарысан, ангельскі музыка, удзельнік гурту The Beatles.
1957 — Алесь Пісьмянкоў, беларускі паэт.
У памяці
1959 — Кляўдуш Дуж-Душэўскі, беларускі архітэктар і палітычны дзеяч. Распрацаваў эскіз сьцяга БНР.
1960 — Уладзіслава Луцэвіч, жонка Янкі Купалы і стваральніца яго музэю.