Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь закрые аддзяленьне пасольства ў расейскім Санкт-Пецярбургу


Беларускі ланцуг салідарнасьці ў раёне беларускага пасольства ў Санкт-Пецярбургу, ліпень 2020
Беларускі ланцуг салідарнасьці ў раёне беларускага пасольства ў Санкт-Пецярбургу, ліпень 2020

Замест пасольства паўстане генэральнае консульства.

Міністэрства замежных спраў Беларусі закрые аддзяленьне пасольства Беларусі ў Расеі ў горадзе Санкт-Пецярбург. Гэта прадугледжана пастановай Савету міністраў № 145 ад 23 лютага, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Замест аддзяленьня пасольства адкрыюць генэральнае консульства Беларусі. Аддзяленьне павінна быць закрыта да 1 ліпеня бягучага году, і да гэтай жа даты трэба адкрыць генконсульства.

Дадатковага фінансаваньня на гэта не прадугледжана - МЗС павінна вырашыць усе пытаньні ў межах сродкаў, выдзеленых яму на адкрыцьцё і ўтрыманьне дыпляматычных прадстаўніцтваў за мяжой.

МЗС ужо доўга займаецца аптымізацыяй сеткі дыпляматычных прадстаўніцтваў Беларусі за мяжой. Лукашэнка патрабаваў закрыцьця пасольстваў у краінах, зь якімі ў апошнія гады значна зьнізіўся ўзровень адносін, у тым ліку гандлёва-эканамічных, і пераарыентацыі работы на больш пэрспэктыўныя для супрацоўніцтва напрамкі.

У 2020 годзе каля аддзяленьня беларуска амбасады ў Пецярбургу неаднаразова праходзілі акцыі салідарнасьці зь беларускім пратэстам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG