Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінінфарм павялічыў сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў


Сайт Міністэрства інфармацыі
Сайт Міністэрства інфармацыі

23 лютага раніцай праваабарончы цэнтар «Вясна» заўважыў, што сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў скараціўся з 506 да 490 старонак. Аднак інфармацыя не пацьвердзілася.

Першапачаткова паведамлялася, што разьмешчаны на сайце Міністэрства інфармацыі сьпіс 23 лютага значна скараціўся, зь яго нібыта прыбралі 41 пазыцыю. Так, адтуль на нейкі час зьнікла згадваньне кліпу «Экстрэміст» берасьцейскага гурту «Дай дорогу», сацсетак «Народнай Грамады», тэлеграм-каналу былога рэдактара «Нехты» Яна Рудзіка, шмат іншых пратэставых чатаў-каналаў.

Аднак празь некаторы час стала вядома, што Мінінфарм загрузіў новы сьпіс. Там ня толькі ўсё вярнулася на месца, але і дадаліся тэлеграм-канал, ютуб-канал і лягатып «Обычного утра», тык-ток Кацярыны Пытлевай, ютуб-канал «Краіны для жыцьця» і іншыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG