Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справу супраць дырэктара газэты «Белорусы и рынок» перадалі ў суд, яму пагражае 10 гадоў турмы


Канстанцін Залатых
Канстанцін Залатых

Мэдыямэнэджара Канстанціна Залатых будуць судзіць паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу.

Генпракуратура перадала ў Менскі гарадзкі суд крымінальную справу на дырэктара газэты «Беларусы і рынак» Канстанціна Залатых, паведамляе выданьне. Канстанціна Залатых будуць судзіць па чатырох артыкулах:

  • распальваньне варожасьці (ч. 2 арт. 130 КК);
  • абразу Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК);
  • абразу прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК);
  • перавышэньне ўлады або службовых паўнамоцтваў (ч. 2 арт. 426 КК).

Дата суду пакуль невядомая. Канстанціну Залатых пагражае да 10 гадоў зьняволеньня.

Канстанціна Залатых затрымалі летась 18 траўня. Супрацоўнікі КДБ прыйшлі да яго зь ператрусам, канфіскавалі ноўтбук і сродкі сувязі. Праз тыдзень стала вядома, што ён знаходзіцца ў СІЗА ў Жодзіне. У рэдакцыі газэты таксама адбыўся ператрус. З таго часу мужчына знаходзіцца пад вартай, яго ўтрымліваюць у СІЗА-1 Менску.

Газэта «Беларусы і рынак» спыніла выхад са сьнежня 2022 году па патрабаваньні Мінінфарму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG