Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 17 лютага: 2,5 года калёніі гарадзенцу за камэнтары па «справе Зельцара»; новае затрыманьне за размову ў чат-рулетцы


Кірыл Сусьлін
Кірыл Сусьлін

Рэпрэсіі супраць беларусаў працягваюцца.

У Горадзенскім абласным судзе 17 лютага вынесьлі прысуд па справе 31-гадовага палітвязьня Кірыла Сусьліна, паведамляе «Вясна». Яго затрымалі за камэнтары па «справе Зельцара», а абвінавацілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу:

  • ч. 3 арт. 361 (Заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Беларусі)
  • ч. 1 арт. 361-4 (Садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці)
  • ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі)

Вядома, што Віталю прапанавалі напісаць прашэньне аб памілаваньні, але ён адмовіўся, бо ня лічыць сябе вінаватым.

Судовы працэс, які пачаўся 6 лютага, вёў судзьдзя Віталь Кулеш. Сусьліну прысудзілі 2,5 года пазбаўленьня волі ў калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

У Рэчыцы затрымалі работніка школы пасьля стрыму з правакатарам у чат-рулетцы

Сілавікі затрымалі работніка адной са школ горада Рэчыца Гомельскай вобласьці пасьля стрыму ў чат-рулетцы з правакатарам Юрыем Комарам. Пра гэта 17 лютага паведаміў набліжаны да ГУБАЗіК тэлеграм-канал, заўважыла «Зеркало».

Падчас стрыму Юры Комар прадставіўся ўкраінцам і пацікавіўся ў беларуса ягоным стаўленьнем да расейскай агрэсіі. Суразмоўца адказаў, што не падтрымлівае вайну і выказаў падтрымку ўкраінцам.

Празь некаторы час пасьля стрыму ў кватэру жыхара Рэчыцы ўварваліся сілавікі. Мужчыну затрымалі, назвалі «нацыстам» і прымусілі зьняцца ў «пакаяльным» відэа.

Набліжаны да ГУБАЗіК тэлеграм-канал у сваім посьце выказаў «велізарную падзяку» Комару за затрыманьне работніка школы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG