Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На тэрыторыі Беларусі сёлета заплянавалі трое манэўраў у рамках АДКБ, беларуска-расейскія вучэньні ідуць ад 2021 году


Беларускія вайскоўцы сустракаюць расейскіх з нагоды правядзеньня сумесных вучэньняў Беларусь, 2022
Беларускія вайскоўцы сустракаюць расейскіх з нагоды правядзеньня сумесных вучэньняў Беларусь, 2022

У канцы 2021-га і пачатку 2022 года Расея праводзіла супольныя з Беларусьсю вучэньні «Саюзная рашучасць», якія скончыліся ўварваньнем ва Ўкраіну 24 лютага, у тым ліку і з тэрыторыі Беларусі.

На тэрыторыі Беларусі сёлета плянуецца правядзеньне трох вучэньняў АДКБ – «Узаемадзеяньне», «Эшалён» і «Пошук», пра гэта паведаміў генэральны сакратар Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бясьпецы Імангалі Тасмагамбэтаў пасьля сустрэчы з Кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае БЕЛТА.

Генэральны сакратар падкрэсьліў, што салідны шматфункцыянальны патэнцыял АДКБ дае магчымасьць арганізацыі рэагаваць на шырокі спектар сучасных узрастаючых выклікаў і пагроз:

«У мэтах умацаваньня існуючых магчымасьцей у ваеннай сфэры прадугледжаны практычныя крокі, якія перш за ўсё накіраваны на забеспячэньне баявой гатоўнасьці калектыўных сіл арганізацыі. У сувязі з гэтым на тэрыторыі Беларусі ў гэтым годзе плянуюцца тры вучэньні – "Узаемадзеяньне", "Эшалон" і "Пошук"», – паінфармаваў Імангалі Тасмагамбэтаў.

У канцы 2021-га і пачатку 2022 года Расея праводзіла супольныя з Беларусьсю вучэньні «Саюзная рашучасць», якія скончыліся ўварваньнем ва Ўкраіну 24 лютага, у тым ліку і з тэрыторыі Беларусі. Цягам 2022 і 2023 году амаль няспынна ў Беларусі праводзяцца расейска-беларускія і аднаасобна беларускія вайсковыя манэўры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG