Пра гэта пішуць у нядзельным выпуску газэты Tages-Anzeiger.
Як гаворыцца ў паведамленьні, агулам расейскія актывы ў Швайцарыі ацэньваюцца прыкладна ў 46 мільярдаў франкаў. Такім чынам, на рахунках у Credit Suisse замарожана больш за траціну ўсіх актываў. Пры гэтым толькі невялікая частка з іх — каля 4 мільярдаў — належыць людзям, якія знаходзяцца ў санкцыйных сьпісах Эўразьвязу. Швайцарыя і шэраг іншых краін, якія не ўваходзяць у ЭЗ, далучылася да ўведзеных санкцый.
Частка астатніх грошай, як піша газэта, належыць людзям, унесеным у санкцыйныя сьпісы ў іншых юрысдыкцыях, такіх як ЗША. Яшчэ адна частка грошай можа належаць расейскаму Цэнтрабанку ці непасрэдна Расейскай Фэдэрацыі.