Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскі Генштаб: за дзень Расея выпусьціла па Ўкраіне 106 ракет


Ілюстрацыйнае фота. Украінскі вайсковец на лініі фронту каля горада Вуглядар Данецкай вобласьці. 7 лютага 2023 году
Ілюстрацыйнае фота. Украінскі вайсковец на лініі фронту каля горада Вуглядар Данецкай вобласьці. 7 лютага 2023 году

За мінулы дзень расейскія войскі выпусьцілі па тэрыторыі Ўкраіны 106 ракет, паведамляе Генштаб Узброеных сіл Украіны ў ранішняй зводцы за 11 лютага.

Паводле дадзеных ведамства, Расея выкарыстала 32 зэнітныя ракеты С-300, а таксама 74 крылатыя ракеты паветранага і марскога базаваньня.

Акрамя таго, за 10 лютага было нанесена 59 авіяцыйных удараў, зь іх 28 — з прымяненьнем іранскіх бесьпілётнікаў «Шахед-136». Паводле заявы ўкраінскага Генштабу, 22 бесьпілётнікі зьбілі.

Акрамя таго, паведамляецца пра 90 абстрэлаў з рэактыўных сыстэм залпавага агню.

10 лютага Расея нанесла масіраваны ракетны ўдар па тэрыторыі Ўкраіны. Выбухі былі зафіксаваныя ў розных рэгіёнах на поўдні, усходзе і захадзе краіны. Пацярпелі аб’екты энэргетыкі.

У ноч на 11 лютага Расея атакавала дронамі «Шахед» два абʼекты энэргетычнай інфраструктуры ў Днепрапятроўскай вобласьці, паведаміў кіраўнік адміністрацыі рэгіёну Сяргей Лысак. Ён ацаніў разбурэньні ў выніку атакі як «істотныя». Пацярпелых няма.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG