Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трох беларусак зь дзецьмі эвакуавалі з пацярпелай ад землятрусу Турэччыны на борце Мінабароны Беларусі


Разбураныя пасьля землятрусу дамы. Турэччына, 7 лютага 2023
Разбураныя пасьля землятрусу дамы. Турэччына, 7 лютага 2023

Падрабязнасьці і стан эвакуаваных беларусаў пакуль невядомыя.

Самалёт Міністэрства абароны Беларусі днём 10 лютага эвакуаваў трох беларусак з трыма дзецьмі з пацярпелых раёнаў Турэччыны. Пра гэта паведамляе МЗС Беларусі.

Падрабязнасьці і стан эвакуаваных пакуль невядомыя.

  • Землятрус магнітудай 7,8 на паўднёвым усходзе Турэччыны і ў паўночна-заходняй Сырыі адбыўся ў ноч на 6 лютага ў выніку сутыкненьня Аравійскай пліты з Усходне-Эўрапейскай плятформай. Яшчэ адзін землятрус, магнітудай 7,7, адбыўся ў цэнтральнай частцы Турэччыны ў той жа дзень. У краіне да 12 лютага абвешчаная нацыянальная жалоба.
  • Тысячы жыхароў пацярпелых гарадоў засталіся без жыльля, разбураныя тысячы будынкаў, у тым ліку шпіталі, школы, шматкватэрныя дамы і помнікі гістарычнай спадчыны.
  • Больш за 12 000 ратавальнікаў са службаў па надзвычайных сытуацыях і 9000 вайскоўцаў занятыя на расчыстцы завалаў і пошуку тых, хто выжыў і хто загінуў.
  • Ратавальныя каманды і мэдыкі прыбылі ў Турэччыну і Сырыю з 70 краінаў. ААН выдзеліла 25 мільёнаў даляраў са свайго надзвычайнага фонду на аказаньне тэрміновай гуманітарнай дапамогі пацярпелым у Турэччыне і Сырыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG