Расейскія войскі атакавалі Краматорск на Данбасе, разбурылі частку шматкватэрнага дома. ФОТА
З пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Масква адмаўляе мэтанакіраваныя ўдары па мірных жыхарах, нягледзячы на наяўнасьць доказаў гэтага. У Крамлі гавораць аб ударах высокадакладнай зброяй па вайсковых аб’ектах, але ракеты і дроны атакуюць кварталы з цывільным насельніцтвам.
![1 лютага 2023 Расея нанесла ракетны ўдар па жылым доме ў Краматорску, ёсьць загінулыя і параненыя. Паводле спэцыялістаў, расейцы нанесьлі ўдар ракетай «Іскандэр-М»](https://gdb.rferl.org/08550000-0a00-0242-7fd2-08db04fb842d_w1024_q10_s.jpg)
1
1 лютага 2023 Расея нанесла ракетны ўдар па жылым доме ў Краматорску, ёсьць загінулыя і параненыя. Паводле спэцыялістаў, расейцы нанесьлі ўдар ракетай «Іскандэр-М»
![Сама меней тры чалавекі загінулі і 22 атрымалі раненьні ў выніку абстрэлу Краматорска расейскімі войскамі. Разбураныя кватэры з чацьвёртага па першы паверх чатырохпавярховага дома ](https://gdb.rferl.org/08550000-0a00-0242-f42e-08db04a1bd46_w1024_q10_s.jpeg)
2
Сама меней тры чалавекі загінулі і 22 атрымалі раненьні ў выніку абстрэлу Краматорска расейскімі войскамі. Разбураныя кватэры з чацьвёртага па першы паверх чатырохпавярховага дома
![Расейскія войскі рэгулярна атакуюць Краматорск і іншыя населеныя пункты Ўкраіны. За мінулыя содні яны нанесьлі 6 ракетных і 4 авіяцыйныя ўдары, а таксама ажыцьцявілі 73 абстрэлы гарадоў, у выніку якіх загнулі мірныя грамадзяне](https://gdb.rferl.org/02490000-0aff-0242-9f52-08daf2179e63_w1024_q10_s.jpg)
3
Расейскія войскі рэгулярна атакуюць Краматорск і іншыя населеныя пункты Ўкраіны. За мінулыя содні яны нанесьлі 6 ракетных і 4 авіяцыйныя ўдары, а таксама ажыцьцявілі 73 абстрэлы гарадоў, у выніку якіх загнулі мірныя грамадзяне
![З самага пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Масква адмаўляе мэтанакіраваныя ўдары па мірных жыхарах, нягледзячы на наяўнасьць сьведчаньняў і доказаў гэтага](https://gdb.rferl.org/08530000-0a00-0242-81f4-08dafafc1a0d_w1024_q10_s.jpg)
4
З самага пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Масква адмаўляе мэтанакіраваныя ўдары па мірных жыхарах, нягледзячы на наяўнасьць сьведчаньняў і доказаў гэтага
![Зазнала страты і спартовая інфраструктура Ўкраіны, якая не ўпершыню цярпіць ад расейскіх атак](https://gdb.rferl.org/b0b26ee1-a56c-4765-a756-4c75b9bb94dc_w1024_q10_s.jpg)
5
Зазнала страты і спартовая інфраструктура Ўкраіны, якая не ўпершыню цярпіць ад расейскіх атак
![З пачатку поўнамаштабнай вайны ва Ўкраіне разбурана больш за 90 тысяч жылых дамоў](https://gdb.rferl.org/5b25d3ff-b238-4e81-bab4-776a79d46894_w1024_q10_s.jpg)
6
З пачатку поўнамаштабнай вайны ва Ўкраіне разбурана больш за 90 тысяч жылых дамоў
![З 24 лютага 2022 мільёны ўкраінцаў вымушана пакінулі свае дамы, большасьць зь іх — жанчыны і дзеці. Звыш 3 мільёнаў ўкраінскіх дзяцей прыпынілі навучаньне](https://gdb.rferl.org/ee0e04ac-160b-4f1f-aa72-6fc055c59a35_w1024_q10_s.jpg)
7
З 24 лютага 2022 мільёны ўкраінцаў вымушана пакінулі свае дамы, большасьць зь іх — жанчыны і дзеці. Звыш 3 мільёнаў ўкраінскіх дзяцей прыпынілі навучаньне
![Офіс Вярхоўнага камісара ў правах чалавека ААН на 15 студзеня 2023 году змог пацьвердзіць гібель 7031 цывільнага чалавека ва Ўкраіне праз вайну Расеі. Рэальная колькасьць ахвяр можа быць значна большай](https://gdb.rferl.org/02490000-0aff-0242-0fb9-08dadc0af0f5_w1024_q10_s.jpg)
8
Офіс Вярхоўнага камісара ў правах чалавека ААН на 15 студзеня 2023 году змог пацьвердзіць гібель 7031 цывільнага чалавека ва Ўкраіне праз вайну Расеі. Рэальная колькасьць ахвяр можа быць значна большай
![Поўнамаштабная вайна ідзе з 24 лютага мінула году, загінулі сотні тысяч цывільных і вайскоўцаў, звыш 12 мільёнаў чалавек сталі ўцекачамі, тысячы дзяцей — сіротамі](https://gdb.rferl.org/02490000-0aff-0242-3fbe-08daea9699b1_w1024_q10_s.jpg)
9
Поўнамаштабная вайна ідзе з 24 лютага мінула году, загінулі сотні тысяч цывільных і вайскоўцаў, звыш 12 мільёнаў чалавек сталі ўцекачамі, тысячы дзяцей — сіротамі
![Самы маштабны расейскі ракетны напад на Краматорск быў у красавіку, калі ракета трапіла на вакзал, загінулі сама меней 61 чалавек, якія ехалі ў эвакуацыю ](https://gdb.rferl.org/5edfbe54-8019-45a7-81d5-e335678a9369_w1024_q10_s.jpg)
10
Самы маштабны расейскі ракетны напад на Краматорск быў у красавіку, калі ракета трапіла на вакзал, загінулі сама меней 61 чалавек, якія ехалі ў эвакуацыю