Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз надаў Украіне ваенную дапамогу на 12 млрд эўра


Мітынг у падтрымку Ўкраіны. Брусэль, студзень 2023
Мітынг у падтрымку Ўкраіны. Брусэль, студзень 2023

На 2023 год Брусэль выдзеліць яшчэ 18 млрд эўра на беспрэцэдэнтных умовах — сродкі даюць на 35 гадоў, а дзяржавы ЭЗ самастойна выплацяць працэнты.

Сума ваеннай дапамогі, прадстаўленай Украіне Эўрапейскім Зьвязам, на гэты час склала амаль 12 млрд эўра.

Размова ідзе аб сродках, атрыманых Кіевам як праз Эўрапейскі фонд міру, так і на двухбаковай аснове, паведаміў журналістам на ўмовах ананімнасьці напярэдадні саміту ЭЗ — Украіна высокапастаўлены чыноўнік Эўразьвязу, піша Deutsche Welle.

Акрамя таго, Брусэль у гэтым годзе таксама дае Ўкраіне беспрэцэдэнтную макрафінансавую дапамогу — «18 млрд эўра выдзеленыя на 2023 год на ўмовах, якія таксама беспрэцэдэнтныя для Эўразьвязу: сродкі выдзяляюць на 35 гадоў, а дзяржавы ЭЗ самастойна выплачваюць працэнты і адміністрацыйныя выдаткі гэтай пазыкі», — расказаў чыноўнік. Паводле яго слоў, гэта дапаможа дасягнуць стабільнасьці і прадказальнасьці ў дзейнасьці ўкраінскай дзяржавы на працягу году.

На саміце ЭЗ — Украіна ў Кіеве 3 лютага будзе абвешчана аб пашырэньні місіі ЭЗ па навучаньні ўкраінскіх вайскоўцаў. Плянуецца, што колькасьць падрыхтаваных салдат і афіцэраў да канца 2023 году будзе даведзена да 30 тысяч. Акрамя гэтага, Эўразьвяз выдзеліць Украіне 25 млн эўра на разьмінаваньне, пра што таксама афіцыйна паведамяць падчас саміту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG