Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуска Арына Сабаленка выйграла Australian Open


Ірына Сабаленка пасьля перамогі
Ірына Сабаленка пасьля перамогі

У фінальным матчы беларукая тэнісістка Арына Сабаленка, якая выступала пад нэўтральным сьцягам, абыграла Алену Рыбакіну з Казахстану — 4:6, 6:3, 6:4.

Ірына Сабаленка ўпершыню ў кар’еры выйграла турнір «Вялікага шлема». Агулам гэта 12-ы тытул 24-гадовай беларускі ў кар'еры WTA.

За першае месца ў Мэльбурне беларуска атрымае 2 975 000 аўстралійскіх даляраў і каля 2 тысяч рэйтынгавых ачкоў, што дзякуючы якім Арына Сабаленка зноў уздымецца на другі радок рэйтынгу WTA.

Australian Open штогод праходзіць у студзені ў Мэльбурне і лічыцца адным з найбольш прэстыжных турніраў у сьвеце тэнісу.

Пасьля сфальсыфікаваных выбараў 2020 году ў Беларусі і гвалту сілавікоў супраць удзельнікаў масавых пратэстаў Арына Сабаленка падпісала «праўладны» ліст беларускіх спартоўцаў.

Праз вайну ва Ўкраіне большасьць міжнародных спартыўных фэдэрацый летась заявілі аб нядопуску расейскіх і беларускіх спартоўцаў да ўдзелу ў спаборніцтвах. Сёлета спартоўцам зь Беларусі і Расеі дазволілі выступаць на Australian Open у нэўтральным статусе — безь сьцягоў і назваў краін. Акрамя таго, арганізатары чэмпіянату забаранілі заўзятарам прыносіць сьцягі Расеі і Беларусі на стадыёны.

Арына Сабаленка раней на пасьляматчавай прэс-канфэрэнцыі казала, што разумее, чаму сьцягі могуць знэрваваць украінскіх заўзятараў: «Я заўсёды лічыла, што спорт па-за палітыкай, але калі ўсім так лепш, то гэта добра».

27 студзеня дзяржаўны тэлеканал «Беларусь 5» паказаў «пірацкі» запіс паўфіналаў Australian Open з удзелам беларусак Арыны Сабаленкі і Вікторыі Азаранкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG