«Расея — велізарная краіна, і яна можа мабілізаваць вялізарную армію. Ва Ўкраіне заканчваюцца войскі», — сказаў вугорскі прэм’ер. У размове з журналістамі вугорскі прэмʼер параўнаў Украіну з «Аўганістанам» і назваў яе «нічыйнай зямлёй».
Орбан таксама заявіў, што ён «лідэр краіны, якая стаіць на правільным баку гісторыі».
Кіраўнік ураду Вугоршчыны даўно крытыкаваў пазыцыю Эўразьвязу ў дачыненьні да Масквы, заяўляючы, што санкцыі шкодзяць Зьвязу, але не аслабляюць Расею і не дапамагаюць Украіне.
Сёньня ўкраінскае МЗС ахарактарызавала заявы вугорскага лідэра як «катэгарычна непрымальныя».
«Чарговая зьняважлівая заява Віктара Орбана на адрас Украіны. Такія заявы катэгарычна недапушчальныя. Будапэшт працягвае курс на сьвядомае разбурэньне вугорска-ўкраінскіх адносін, істотна падрываючы магчымасьць далейшага дыялёгу паміж дзьвюма суседнімі краінамі. Вугорскі амбасадар будзе выкліканы ў МЗС Украіны для шчырай размовы. Мы пакідаем за сабой права прымаць і іншыя меры рэагаваньня», — заявіў прэсавы сакратар МЗС Украіны Алег Нікаленка.