Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні затрымалі стваральніка настольнай гульні пра 1863 год «Паўстанцы»


Антон Янкоўскі, архіўнае фота, 2018 год
Антон Янкоўскі, архіўнае фота, 2018 год

На «пакаяльным» відэа Антон Янкоўскі кажа, што яго затрымалі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у сацыяльнай сетцы «УКантакце» паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд, выраб, захоўваньне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая зьмяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасьці або прапагандуе такую дзейнасьць).

Таксама пры даглядзе мабільнага тэлефона нібыта быў знойдзены факт рэгістрацыі ў пляне «Перамога». Сам Антон на відэа паведамляе, што ніякіх дзеяньняў, зьвязаных зь ім, не рабіў. Вядома, што мужчына працуе ў студыі распрацоўкі настольных гульняў «Кубік», паведамляе «Вясна».

Антось працаваў выкладчыкам у каледжы, потым разам з жонкай ствараў беларускія настольныя гульні, сярод якіх самыя вядомыя «Паўстанцы» і «Мова».

За «Паўстанцаў» ён вымушаны быў даваць тлумачэньні дырэкцыі каледжу, што гульня не палітычная, а гістарычная. Сужэнцы адкрылі ў Горадні краму настольных гульняў, а потым выдавецтва. Марылі паехаць на фэстываль настолак у Маскву або Бэрлін.

Затрыманьне Янкоўскага можа быць зьвязана з сыстэматычным ціскам на вытворцаў нацыянальна-арыентаванай прадукцыі. Напрыклад, заснавальніка крамы беларускай сымболікі Symbal.by Паўла Белавуса вінавацяць у «здрадзе дзяржаве». У 2011 годзе Белавус разам зь сябрамі стварылі інфармацыйна-асьветніцкую арганізацыю «Арт Сядзіба». Праз канцэрты, лекцыі і забаўляльныя імпрэзы, якія рабіла «Арт Сядзіба», да беларушчыны масава далучалася моладзь па ўсёй краіне.

Гаспадар баранавіцкай крамы нацыянальнай сымболікі «Росквіт» Юры Казакевіч быў вымушаны пакінуць Беларусь праз пагрозу далейшага перасьледу. Тое самае ў канцы 2021 году зрабіў у Воршы журналіст і праваабаронца Ігар Казьмерчак, які празь перасьлед падатковых органаў і ціск уладаў страціў краму нацыянальнай сымболікі «Цудоўная крама» і вымушана выехаў за мяжу.

Ціску і ганеньням падвергліся шматлікія іншыя нацыянальныя асяродкі, пляцоўкі і арганізацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG