Дата дня
24 студзеня 1939 году ў Менску была заснаваная Дзяржаўная мастацкая галерэя БССР — цяперашні Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь.
Таксама ў гэты дзень
1924 — У Шамані, Францыя, адбылася інаўгурацыя першых зімовых Алімпійскіх гульняў.
2011 — у маскоўскім аэрапорце «Дамадзедава» ў выніку тэракту загінулі 37 чалавек.
У гэты дзень нарадзіліся
1776 — Эрнст Тэадор Амадэй Гофман, нямецкі літаратар, кампазытар, мастак.
1827 — Аляксандар Далеўскі, адзін з арганізатараў Братняга саюзу моладзі. Перажыў турму, катаргу і ссылку.
1885 — Юры Тарыч, беларускі кінарэжысэр, які ў 1926 годзе зьняў першы беларускі мастацкі фільм «Лясная быль».
1901 — Янка Шутовіч, беларускі літаратуразнавец, выдавец, грамадзкі і культурны дзяяч.
1931 — Міхась Мушынскі, гісторык беларускай літаратуры.
У памяці
1911 — Аляксандар Аскерка, удзельнік паўстаньня Каліноўскага
1965 — Уінстан Чэрчыль, ангельскі палітык, прэмʼер-міністар Вялікай Брытаніі, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры.
1971 — Уладзімер Уладамірскі, беларускі актор тэатра і кіно.
2018 — Валер Шыла, беларускі музыкант, саксафаніст, грамадзка-палітычны дзяяч.