Паводле інфармацыі @zamkadomby, сілавікі знайшлі ў яго фатаздымкі з пасьлявыбарчых акцый пратэсту.
Уладзімер Булаўскі быў затрыманы 14 сьнежня мінулага году і мусіў вызваліцца пасьля «сутак» 1 студзеня, але на волю так і ня выйшаў.
- За апошнія два гады Булаўскага затрымлівалі чатыры разы. У верасьні 2020 году яго асудзілі на 8 сутак і прызналі вінаватым у парушэньні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах (арт. 23.34 КаАП). У лістападзе 2021 году — пакаралі 7-дзённым арыштам за «распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у Рэспубліканскі сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» паводле арт. 19.11 КаАП. І ў лютым, у асноўны дзень правядзеньня рэфэрэндуму, яго асудзілі на 15 дзён арышту.
Затрымалі асьпіранта гістарычнага факультэту БДУ Юрыя Ўласюка
Паводле @volnyBDY, затрыманьне адбылося яшчэ ў сьнежні 2022 году.
Юрыю Ўласюку інкрымінаваны арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак).
Затрымалі былога выкладчыка БДУІР
У Менску 18 студзеня затрымалі Мікалая Банькова, былога выкладчыка катэдры сувязі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту інфарматыкі і радыёэлектронікі, паведамляюць праваабаронцы «Вясны».
Гэтая катэдра прызначаная для падрыхтоўкі кадравых афіцэраў для Ўзброеных Сіл і іншых сілавых структур.