Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьмяніліся правілы куплі-продажу ўжываных аўтамабіляў


 Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Зьмены ў парадку куплі-продажу ўжываных аўтамабіляў прадугледжаныя абноўленым указам Лукашэнкі № 504 «Аб мерах па ўпарадкаваньні зьдзелак па адчужэньні транспартных сродкаў».

Як адзначае «Наша Ніва», указ падпісаны яшчэ ў ліпені мінулага году, але ўступае ў дзеяньне толькі з 22 студзеня 2023 году.

  • Цяпер купіць ужываны аўтамабіль можна толькі па пісьмовай дамове — раней хапала і рахунка-даведкі. Але калі рахунак-даведка аформленая да 22 студзеня, то па ёй аўтамабіль зарэгістраваць яшчэ будзе можна.
  • Да пераліку тых, хто можа рэгістраваць дамовы, далучаныя натарыюсы, раней гэта дазвалялася толькі ДАІ, а калі гаворка ішла пра сельгастэхніку — то і Мінсельгасхарчу.
  • Плаціць за аўтамабілі юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі могуць толькі праз безнаяўны разьлік, а разьлік гатоўкай дапускаецца толькі тады, калі прадавец і пакупнік — фізычныя асобы.
  • Права ўласнасьці на аўтамабіль пераходзіць да пакупніка з моманту дзяржаўнай рэгістрацыі або натарыяльнага пасьведчаньня дагавору. Калі фізычная асоба купляе ў індывідуальнага прадпрымальніка ці юрыдычнай асобы, то пакупнік становіцца ўласьнікам з моманту фізычнай перадачы яму машыны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG