— На жаль, ёсьць некалькі маркераў, якія могуць азначаць, што рыхтуецца ўварваньне з боку Беларусі. Менавіта ўзмацненьне групоўкі, узмацненьне авіяцыйнага складніку, разгортваньне ў прымежных раёнах палявых шпіталёў і назапашваньне боепрыпасаў і гаруча-змазачных матэрыялаў адбываецца практычна ўвесь час.
— Гэта значыць з Беларусі яны могуць пайсьці на Кіеў?
— Там цяпер два напрамкі: валынскі і кіеўскі. Цалкам верагодна, што можа быць два ўдары: адзін адцягваючы, а другі будзе мець якія-небудзь стратэгічныя мэты ў выглядзе Ровенскай АЭС і пераразаньня камунікацыяў з заходнімі саюзьнікамі.