Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады ліквідуюць Беларускую асацыяцыю ахвяраў палітычных рэпрэсій


2020 год. Ноч расстраляных паэтаў у Курапатах, месцы масавага растрэлу ахвяраў палітычных рэпрэсій. Ілюстрацыйнае фота.
2020 год. Ноч расстраляных паэтаў у Курапатах, месцы масавага растрэлу ахвяраў палітычных рэпрэсій. Ілюстрацыйнае фота.

Улады ў судовым парадку ліквідуюць грамадзкае аб’яднаньне «Беларуская асацыяцыя ахвяраў палітычных рэпрэсій 20–80-х гадоў».

Пазоў Мінюста аб гэтым пачне разглядаць Вярхоўны суд 3 лютага, гэта вынікае з раскладу паседжаньняў на сайце ВС.

Арганізацыя існуе з 1992 году, ставіць сваёй мэтай аказаньне прававой, матэрыяльнай, сацыяльна-бытавой і іншай дапамогі пацярпелым ад палітычных рэпрэсій, займаецца ўшанаваньнем памяці ахвяраў рэпрэсій і асьветніцкай дзейнасьцю.

  • 10 студзеня ВС пачаў разгляд пазову Мінюста аб ліквідацыі створанага ў 1969 годзе Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.
  • За пэрыяд пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году і да канца сьнежня 2022-га грамадзкі сэктар Беларусі пазбавіўся як найменей 1.173 некамэрцыйных арганізацый — абʼяднаньняў, прафсаюзаў, фондаў, недзяржаўных установаў і асацыяцый, сьведчаць дадзеныя праваабарончай арганізацыі Lawtrend.
  • Большасьць арганізацый закрываюцца рашэньнем уладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG