Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сеціва выклалі дадзеныя 3,5 мільёнаў карыстальнікаў пошты Mail.ru


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Расейскі паштовы сэрвіс вельмі папулярны і ў карыстальнікаў зь Беларусі. Раней нават дзяржаўныя прадпрыемствы карысталіся поштай на Mail.ru.

У самой кампаніі пацьвердзілі выцек і заявілі, што яна зьвязана зь нейкім іншым сэрвісам.

«Карыстальнікам нічога не пагражае, сэрвіс надзейна абаронены. Вынікі праверкі паказалі, што апублікаваныя дадзеныя зьвязаныя з выцекам з іншага сэрвісу ў пачатку мінулага году. Спэцыялісты дадаткова праводзяць дбайную праверку», — цытуе прадстаўнікоў кампаніі РБК.

Аб зьяўленьні ў адкрытым доступе дадзеных карыстальнікаў Mail.ru раней паведаміў тэлеграм-канал «Утечки информации».

У паведамленьні гаварылася, што ў агульны доступ трапілі 3 500 000 запісаў з асабістымі дадзенымі, уключаючы паштовыя адрасы, нумары тэлефонаў, імёны і прозьвішчы карыстальнікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG