У 2023 годзе пачаліся знакавыя працэсы над небясьпечнымі для рэжыму Лукашэнкі сіламі, праваабаронцамі «Вясны», у тым ліку нобэлеўскім ляўрэатам Алесем Бяляцкім, журналістамі (справа Tut.by), лідэрамі прафсаюзаў.
Ідуць завочныя суды супраць лідэраў апазыцыі, якія знаходзяцца за мяжой, ухвалены закон аб пазбаўленьні беларускага грамадзянства.
«Застрашыць грамадзтва, мабілізаваць сваіх прыхільнікаў і стварыць сытуацыю «крэпасьці ў аблозе» — вось асноўныя задачы судовых працэсаў, якія праходзяць над праваабаронцамі, журналістамі і прафсаюзьнікамі, — лічыць палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч.