Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад падоўжыў рэгуляваньне цэнаў на разабраных курэй на 80 дзён


Ілюстрацыйная выява
Ілюстрацыйная выява

Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю (МАРГ) на 80 дзён працягнула рэгуляваньне цэн на курынае мяса і частак тушак куранят-бройлераў.

МАРГ падоўжыў рэгуляваньне цэнаў на курынае мяса і частак тушак куранят-бройлераў яшчэ на 80 дзён. Адпаведную пастанову ад 9 студзеня апублікавалі сёньня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

7 кастрычніка Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю прыняло пастанову, якая рэгулюе цэны на курыцу і яе часткі.

Так, цана дзьвюх паўтушак не павінна была перавышаць цаны самой тушкі, а цана іншых частак тушкі — цаны тушкі, павялічанай на 10%.

На курынае філе была вызначаная гранічная максымальная аптовая надбаўка, гандлёвая надбаўка (з улікам аптовай надбаўкі) у памеры 15%.

12 кастрычніка Баранавіцкая пракуратура распачала першую крымінальную справу за беспадстаўнае павышэньне цаны на птушкафабрыцы «Дружба».

Гэта палічылі «перавышэньнем службовых паўнамоцтваў». Па гэтым артыкуле прадугледжана пакараньне ад 2 да 6 гадоў пазбаўленьня волі.

У той жа дзень урад забараніў крамам разразаць курыцу. Пастановай забараняўся продаж у гандлёвых аб’ектах сьвежых, астуджаных або замарожаных частак тушкі птушкі. Выключэньнем сталі птушкі, якіх разрэзалі мясаперапрацоўчыя ці птушкагадоўчыя прадпрыемствы.

Аднак забарона ня тычылася часткова апрацаваных паўфабрыкатаў, напрыклад калі курыцу замарынавалі, высушылі, завэндзілі ці інш.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG