Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сетка «ЎКантакце» заблякавала старонку Радыё Свабода


Такі надпіс зьяўляецца пры спробе зайсьці на старонку Радыё Свабода «ЎКантакце» ў Беларусі
Такі надпіс зьяўляецца пры спробе зайсьці на старонку Радыё Свабода «ЎКантакце» ў Беларусі

Ад сёньня ў Беларусі не адкрываецца старонка Радыё Свабода ў расейскай сацсетцы «ЎКантакце».

Старонку з больш як 170 тысячамі падпісчыкаў заблякавалі на падставе рашэньня Міністэрства інфармацыі Беларусі.

10 студзеня на запыт беларускага боку на тэрыторыі Беларусі «ЎКантакце» заблякавала старонкі парталу «Зеркало», праваабарончага цэнтру «Вясна», «Медиазоны», тэлеканалу «Белсат». Заблякаваныя і старонкі многіх незалежных СМІ на тэрыторыі Расеі.

Матэрыялы Свабоды можна чытаць і глядзець на іншых сацыяльных сетках:

Як чытаць і глядзець Свабоду насуперак блякаваньню

Перасьлед Радыё Свабода

3 сьнежня 2021 году суд Цэнтральнага раёну Менску па матэрыялах ГУБАЗіК МУС Беларусі прызнаў інфармацыйную прадукцыю тэлеграм-каналу «Радыё Свабода — Беларусь», яе аналягі ў сацыяльных сетках і відэахостынгу YouTube экстрэмісцкімі матэрыяламі.

23 сьнежня 2021 году МУС Беларусі прызнала «групу грамадзян, якія аб'ядналіся праз інтэрнэт-рэсурсы «Радыё Свабода», экстрэмісцкім фармаваньнем.

У жніўні 2020 году ўлады Беларусі заблякавалі доступ да сайта Радыё Свабода і яшчэ больш як 40 выданьняў на тэрыторыі краіны. У Беларусі сайты гэтых СМІ адкрываюцца праз VPN.

Журналістаў Радыё Свабода Ігара Лосіка і Андрэя Кузьнечыка асудзілі на 15 і 6 гадоў турмы.

Што гэта такое VPN
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:30 0:00

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG